Агульная справа Русі

Сувораў, Комисарук, Кобрын, Беларусь

АДЗІНСТВА - МОВІЎ АРАКУЛ НАШЫХ ДЗЁН,
СПАЯНА МОЖА БЫЦЬ ТОЛЬКІ КРОЎЮ
А МЫ СПРАБУЕМ ВЫПЛАВІЦЬ ЯГО ЛЮБОЎЮ,
А ТАМ ПАБАЧЫМ,ШТО МАЦНЕЙ

Я «савецкі», а потым і ўкраінскі афіцэр, выхаваны ў старых расейскіх казармах Царскага Сяла ў Пушкінскім вышэйшым ваенным вучылішчы радыёэлектронікі. Там, у Царскім Сяле, я ўвабраў у сябе дух вялікага горада Санкт-Пецярбурга (Ленінграда).

На этапе пераходу ад «развітога сацыялізма» спачатку навогул незразумела да чаго, потым да дзікага капіталізма і яго наступных, больш «цывілізаваных» стадый, апынуўся не толькі ўцягнутым, але і прыняў самы актыўны ўдзел у станаўленні і фармаванні беларускага руху ва Украіне.

Рабіў я гэта не ў адзіночку, а разам са сваімі паплечнікамі, і рабілі мы гэта з адкрытымі сэрцамі, поўныя надзей і планаў, шчыра верачы ў тое, што мы робім,У нас не было ніякага вопыту падобнай працы, але ў кожнага з нас да гэтага часу быў досыць вялікі і разнастайны вопыт вытворчай, інжынернай, навуковай, педагагічнай і вайсковай дзейнасці ва ўсіх яе шматгранных аспектах.

Але самае галоўнае- намі кіраваў разумны сэнс. Сплаў нашых ведаў, уменняў і вопыту дазволілі нам без якой-небудзь дапамогі, у тым ліку фінансавай , у самыя кароткія тэрміны, менш чым за два месяцы, падрыхтаваць і правесці 4 Сакавіка 2000 г. Устаноўчы з’езд «Усеўкраінскага аб’яднання «БЕЛАРУСЬ».

31 сакавіка 2000 г. наша усеўкраінская грамадская арганізацыя была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Украіны. Мы сталі магутнай камандай, былі першымі, хто ва Украіне стварыў усеўкраінскую грамадскую арганізацыю, якая аб’яднала прадстаўнікоў беларускага этнасу з 17 рэгіёнаў Украіны.

Потым зьявіўся «Усеўкраінскі саюз беларусаў». Але гэта было потым. Першымі былі мы. Мы першымі сістэмна правялі інвентарызацыю ўжо створаных і ствараемых на той момант асобных рэгіянальных арганізацый, суполак і проста груп беларусаў ва Украіне. Для пошуку іх мы выкарыстоўвалі ўсе наяўныя ў нас інфармацыйныя магчымасці. Але гэтым мы не абмежаваліся. Была праведзена велізарная праца сярод беларусаў з мэтай ўключэння ў аб’яднальныя працэсы на ўсеўкраінскім узроўні. Пры гэтым нікога не дзялілі па рэлігійнай або нацыянальнай прыкмеце, па палітычных і іншых перакананнях, зыходзячы з прынцыпу, што нашымі саюзнікамі могуць быць усе, хто гатовы сваімі практычнымі дзеяннямі спрыяць выкананню асноўнай мэты Таварыства: «Аб’яднанне і актывізацыя намаганняў беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, для адраджэння і захавання духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа, абароны іх правоў і свабод: нацыянальна-культурных, моўных, асветніцкіх, сацыяльных, эканамічных і іншых. Умацаванне і развіццё культурных, эканамічных, навуковых і інфармацыйных сувязяў з Рэспублікай Беларусь».

Устаноўчы з’езд прыняў Статут, Герб, Гімн і Праграму. У ПРАГРАМЕ былі задэкларава- ныя сур’ёзныя задачы, якія збіраліся вырашаць. Не ўсё было гладка. Наша незалежнасць, рашучасць і сур’ёзнасць намераў, трэба сказаць праўду, выклікалі не толькі непаразуменне, але, ў асобных выпадках, і процідзеянне асобных рэгіянальных беларускіх структур. Асабліва процідзеянне і крытыку выклікалі нашыя намаганні далучыць беларусаў Украіны ў бізнес-працэсы паміж Беларуссю і Украінай з мэтай забеспячэння культурных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў, дзейнасці Аб’яднання ў цэлым, эканамічным базісам.

Нашым апанентам мы адказвалі тады, паўторым і цяпер:

Шаноўныя нашы апаненты і крытыкі, любая дзейнасць па прасоўванню беларускіх культурных каштоўнасцяў, папулярызацыя беларускіх традыцый гісторыі і культуры патрабуе рэсурсаў, у тым ліку і фінансавых. І вам гэта добра вядома. Калі Беларусь і Украіна падтрымліваюць фінансава культурна-асветніцкія арганізацыі ўкраінскіх беларусаў - гэта выдатна! Але бясконца крытыкаваць, адштурхоўваць беларускіх прадпрымальнікаў і бізнесменаў у горшым «саўковым» іх уяўленні- гэта, прабачце, вельмі недальнабачна. Наша пазіцыя ў гэтым прынцыповым пытанні рознага погляду з вамі на фінансаванне працы Аб”яднання была і застаецца нязменнай: неабходна знайсці формы, спосабы і метады забеспячэння фінансавай незалежнасці дзейнасці беларускіх арганізацый ва Украіне. Для гэтага ёсць, мы ўпэўненыя, велізарныя магчымасці.

Дык давайце ж, нарэшце, набярэмся элементарнага разумення сэнсу справы і разам будзем рэалізоўваць гэтыя магчымасці на карысць беларусаў, якія жывуць ва Украіне, на карысць Украіны і Беларусі.

Чаму Усеўкраінскае аб’яднанне «Беларусь» было малапрыкметным ўсе гэтыя гады?

Прыходзіцца зараз толькі шкадаваць,што кадравыя памылкі ў прызначэннях кіраўніцтва прывялі да таго, што з арганізацыі выйшаў або прыпыніў сваё ў ёй сяброўства немалы шэраг найбольш падрыхтаваных, дасведчаных і актыўных сяброў , у тым ліку з тых, хто быў у арганізацыйным камітэце па падрыхтоўцы і правядзенні з’езду. Пасля гэтых падзей кіраўніцтва арганізацыі, перш за ўсё яе старшыня, паступова зніжалі актыўнасць у працы, а апошнія гады і зусім спынілі яе. Аднак пазітыўным вынікам, на наш погляд, з’яўляецца перш за ўсё тое, што мы ўскалыхнулі беларускую дыяспару ў межах ўсёй Украіны, актывізавалі працэсы аб’яднання і структурызацыі ўжо існуючых на той момант асобных беларускіх арганізацый. Сёння, у сілу аб’ектыўных акалічнасцяў, сітуацыя змянілася.

Пайшоў з жыцця старшыня, абраны на Ўстаноўчым з’ездзе. Безумоўна, трэба аддаць яму належнае. На пачатковым этапе ён унёс вялікі ўклад у станаўленне арганізацыі, без яго энергіі стварэнне арганізацыі было б праблематычным. Праваўстаноўчыя дакументы зноў апынуліся ў руках сяброў арганізацыйнага камітэта па яе аднаўленні, тых, чые ідэі, задумы, энергія і жыццёвы вопыт былі крыніцай стварэння Усеўкраінскага аб’яднання «БЕЛАРУСЬ».

І апошняе: мы, сябры арганізацыйнага камітэта, заснавальнікі гэтай арганізацыі, разглядаем сённяшнюю сітуацыю, перш за ўсё, з пазіцый адказнасці за яе далейшы лёс, за лёс тых нешматлікіх рэгіянальных аддзяленняў, якія, ня гледзячы ні на што, працавалі ўсе гэтыя гады самастойна. Мы ў адказе перад тымі, хто паверыў у нас. Мы не здымаем з сябе адказнасці перад нашай радзімай Беларуссю і нашай краінай Украінай, грамадзянамі якой мы з’яўляемся, адказнасці за тое, што не рэалізавалі той схаваны патэнцыял беларускай дыяспары ва Украіне на карысць абедзьвух краін, і, нарэшце, адказнасці перад сабой за дадзеныя абяцанні і за дэкляраваныя намеры, якія пакуль яшчэ не выкананыя.

Чаго мы хочам?

Галоўнаю нашай мэтай і задачай з’яўляецца наданне працэсам беларускай нацыянальна-культурнай прысутнасці ва Украіне дынамікі , каб сярод этнасаў, якія жывуць ва Украіне, пра нас ведалі, паважалі, мелі магчымасць вывучаць нашу гісторыю, традыцыі звычаі. Беларусы павінны займаць годнае месца ў гэтай супольнасці. Сёння, у асноўным намаганнямі паплечнікаў (аднадумцаў) гэтая праца вядзецца, але пакуль гэта толькі намаганні асобных спадароў і рэгіянальных арганізацый. Шкада,але гэтая праца цяпер не носіць сістэмнага характару ў межах усёй Украіны.

Другая найважнейшая задача - дапамога і садзейнічанне беларусам, як гэта робяць іншыя этнасы, з якіх нам варта браць прыклад.

Трэцяя задача - ўцягнуць у нашу дзейнасць як мага больш беларусаў, якія жывуць ва Украіне. Любую справу робяць людзі, любую арганізацыю ствараюць людзі. Менавіта іх інтарэсы, правы, патрэбы з’яўляюцца не толькі цэнтрам і сэнсам нашай працы, але яе крыніцай і сілай.

Для вырашэння гэтых задач мы маем намер:

  • Адрадзіць дзейнасць УГА Усеўкраінскае аб’яднанне  «Беларусь».
  • Скарэктаваць з улікам асаблівасцяў бягучага моманту Статут, Праграму УГА Усеўкраінскае аб’яднанне «Беларусь»
  • Правесці чарговы з’езд УГА «Усеўкраінскае аб’яднанне «Беларусь».
  • Аб’яднаць не на словах, а на справе ўсе існуючыя беларускія нацыянальна-культурныя таварыствы ва Украіне.

Мы маем намер шукаць беларусаў, якія сталі пражывць ва Ўкраіне з нядаўняга часу, каб ўцягнуць іх у нашу працу. Мы будзем вітаць усіх, хто цікавіцца культурай, гісторыяй Беларусі (Вялікага княства Літоўскага), традыцыямі, вывучае беларускую мову, хто не на словах, а на справе гатовы спрыяць узаемнаму ўзбагачэнню ўкраінцаў і беларусаў, выключыўшы любыя праявы і спробы падзелу па рэлігійнай і нацыянальнай прыкмеце, палітычных і іншых перакананнях. З усімі, хто прыйдзе і пажадае працаваць з намі ,мы пабудуем адносіны выключна ў духу павагі, сумленнасці, прынцыповасці і разумення. Галоўнае, што нас аб’ядноўвае - гэта тое, што мы беларусы. Мы любім нашу Беларусь, краіну, ў якой мы нарадзіліся. Мы любім нашу Украіну - краіну, грамадзянамі якой мы з’яўляемся. І гэтую любоў падзяліць немагчыма. Наш святы абавязак, а таксама задача рабіць усё ў імя іх росквіту. Тут жылі нашы продкі. Тут цяпер жывем мы. Пасля нас будуць жыць нашы нашчадкі. Памятайма ж пра гэта.

 

З павагай,

Віктар Камісарук,
выконваючы абавязкі старшыні
ВГА «Усеўкраінскае аб’яднанне «Беларусь»